Экскурсия в Красный Берег

Дата: 2 ноября 2015 в 12:04
Автор: Вандич С. Л.
381 просмотр

 Каб ведалі, каб помнілі…

     70-годдзе Вялікай Перамогі – значная дата ў жыцці нашага народа. Ей было прысвечана шмат мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў Зашчоб’еўскай сярэдняй школе. Гэтай жа падзеі можна прысвяціць  і экскурсію ў Чырвонабярэжскі мемарыяльны комплекс “Дзецям, ахвярам вайны”, што ў Жлобінскім раене. Гэта адзіны помнік у краінах былой СНД, прысвечаны дзецям.

      Цяжкае і жудаснае відовішча паўстае перад нашымі вачыма. Тры рады белых мармуровых парт перад школьнай дошкай стаіць пад адкрытым небам. Нібы ручаінка паміж імі – чырвоны мармур, сімвалізуючы пралітую дзіцячую кроў. Больш за тысячу дзяцей з навакольных весак загінула тут. Яны былі донарамі для нямецкіх салдат і афіцэраў. Уражаныя і прыціхлыя стаялі нашы вучні, слухаючы экскурсавода. Пякучая горыч перапаўняла сэрцы, жалобныя слезы засцілі вочы. Але гэта нашы дзеці павінны ведаць, павінны помніць, якой цаной дасталася Перамога і якія ахвяры прынесла гэтая вайна.

    І яшчэ адно цудоўнае месца наведалі нашы вучні: палаца – паркавы ансамбль, пабудаваны ў 19 стагоддзі. Якая прыгажосць ва усіх залах палаца! Вучні нібы апынуліся ў мінулым стагоддзі. Дзяўчаты ўяўлялі сябе ў бальных сукенках, хлапчукі былі галантнымі кавалерамі. Дзеці  ўсе рабілі і рабілі фотаздымкі, не маглі адарвацца ад люстэркаў і канап. У некалькіх залах размешчаны выставы мясцовых мастакоў. Вучні з цікавасцю затрымліваліся каля палотнаў карціннай галерэі. І час, адведзены для гэтай экскурсіі, неўзабаве праляцеў. Напамінам аб ей будуць сувеніры, якія  дзеці набылі сабе. А яшчэ… памяць.

    Напрыканцы экскурсіі вучні наведалі Жлобінскі заапарк. Крыху стомленыя, але задаволеныя, яны ехалі дадому і ўсе прыгадвалі, прыгадвалі, абменьваліся думкамі і марылі аб іншай паездцы ў іншае месца.

                                                                           Ірына Сяргееўна Рабянок,  

                                                                           настаўнік

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.