Дзень роднай мовы

Дата: 20 февраля в 10:48
Автор: Жогаль В. В.
21 просмотр

Дзень роднай мовы адзначаецца ў Беларусі кожны год, як значнае культурнае і грамадска-палітычнае свята. Гэта дзень, калі ўсё беларускае насельніцтва звяртаецца да гістарычных каранёў сваёй культуры, духоўнасці і традыцый.
Беларуская мова — наша асаблівая спадчына, якая адлюстроўвае  глыбінныя каштоўнасці народа. 
Яе лепшымі зборамі літаратуры і мастацтва захоўваюцца памяць пра нашых продкаў і эстэтычных узораў свету, творчага таленту і моцы духу.
У нашай школе таксама прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Вучні прынялі ўдзел у цікавым «бліц-апытанні”, у гульнях падчас рухавых перапынкаў, мерыпрыемстве “Пагуляем у роднае слова», дзе вучні паспрабавалі сябе ў ролі выразных маўленцаў роднай мовы. Акрамя таго, была праведзена анлайн-дыктоўка, што дазволіла пашырыць азнаямленне з беларускімі нормамі, засвоіць перспектыўныя падыходы да развіцця роднай мовы. 
Такім чынам, вучні атрымалі магчымасць зразумець значэнне роднай мовы і выявіць глыбіню сваёй роднай культуры.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.